ingush2Вайнахі – група родасных народаў Каўказа. Да іхняга ліку належаць:

- чачэнцы (саманазва нохчый);
- інгушы (галгаі);
- кісцінцы (часам іх умоўна называюць грузінскімі чачэнцамі);
- бацбійцы (саманазвы бацой, бацбі).

Словы “вайнах” або “вейнах” паходзіць ад іхніх слоў “вей нах” – наш народ. Так яны адрозніваюць сябе ад іншых горскіх народаў. Згодна ўласнага падання, з’яўляюцца найстаражытнейшым карэнным народам Каўказа. Некалі мелі правіцеля з імем Каўказ, якое потым стала назвай цэлага рэгіёна.

У ХІІ ст., калі Грузіяй правіла царыца Тамара, сярод вайнахаў дзейнічала грузінская хрысціянская місія. Але ўжо ў ХІІІ ст. Грузія пала пад націскам войскаў Чынгісхана. Місія спынілася і вайнахі вярнуліся да язычніцтва. У XV-XVI стст. на іхнія землі стаў пранікаць іслам.

Як помнікі хрысціянскай місіі ў сучаснай чачэнскай мове прысутнічаюць словы “Бибал” - Біблія, “жІар” [жаар] – крыж (па-грузінску “джвары”), “керста” – хрысціянін, “килс” – царква (груз. “эклісі”). Падабенства прысутнічае таксама ў назвах некалькіх дзён тыдня на чачэнскай і грузінскай мовах.

Паводле веравызнання сучасныя вайнахі ў асноўным мусульмане-суніты, захоўваюцца ў іх і рэшткі старажытных вераванняў. Выключэнне – бацбійцы, якія спаведаюць праваслаўе.

Бацбійцы – нашчадкі інгушскіх перасяленцаў у Грузіі. Яшчэ ў XVI ст. яны трапілі сюды з высакагорнага аула Эрзі і пасяліліся ў Тушэціі – гістарычнай вобласці на паўночным усходзе краіны. Там жа прынялі хрысціянства. З ХІХ ст. жывуць у Кахеціі, у вярхоўях ракі Алазані.

Зараз большасць байбійцаў пражывае ў сяле Зема-Алвані, непадалёку ад горада Ахмета. Іхні традыцыйны занятак адгонная авечкагадоўля. У афіцыйных стасунках карыстаюцца грузінскай мовай, у прыватным жыцці – бацбійскай, якая, зрэшты, паступова выцясняецца грузінскай. Бацбійская мова безпісьменная.

Агульная колькасць бацбійцаў каля 3 тыс. чалавек. У адрозненне ад кісцінцаў асобным этнасам у Грузіі не прызнаюцца, лічацца часткай грузінаў. Хаця вайнахскія карані ў гістарычнай памяці захоўваюцца. Маюць месца змяшаныя бацбійска-грузінскія шлюбы.

Дарэчы, і кісцінцы і бацбійцы здаўна носяць грузінскія прозвішчы.

Уладзіслаў ЛУПАКОЎ,
г. Брэст

Уважаемые читатели! Объявляется подписка на православную газету «Духовный вестник» на второе полугодие  2019 года – подписной индекс 63113, цена на 1 месяц – 1,14 руб., на 3 месяца – 3,42 руб., на полгода – 6,84 руб.

Подписка оформляется во всех почтовых отделениях РБ. Спрашивайте газету "Духовный вестник" в киосках "Белсоюзпечати".